Добры Дзень, Крысціна! Нечакана! Раптам пачытаць вершы на беларускай мове. Неяк вось льецца гаворка, як ручаёк. Калісьці даўно яшчэ ў дзяцінстве ў вёсцы ў Магілёўскай вобласці я першы раз пачуў беларускую гаворку. Спачатку было дзіўна і смешна. А потым прывык і за лета нават навучыўся разумець і трохі гаварыць. Школу скончыў (8 класаў) там, але ў атэстаце па беларускай мове ў мяне паставілі прабел. А потым я з'ехаў жыць і вучыцца на Украіну. Само гучанне мовы цікавае...