Кристинаа Верасбрзин 12

Я чакаю, я шукаю, я гляджу

Я чакаю цябе, маё сонца,
Ужо лістапад на сярэдзіне.
Ніхто не можа супакойваць
Мяне, акрамя цябе,
Птушачкі спяваюць апошнюю Песню ў гэтым годзе.
У гэтым лістападзе больш няма Лісця на дрэвах.

Я шукаю цябе, мая зорка,
Але ты свецішся ў маім сэрцы.
Мне не холадна —
Ты грэеш мяне сваёй любоўю.
Ужо пахне зімой.
Чароўны снежань ужо хутка Пастукае ў дзверы.

Я гляджу на цябе,
Мая родная мама.
Мая ружа пачынае квітнець
Зімой толькі для цябе.
Твае вочы я люблю,
Твае рукі я пацалую.
Мама, дзякую, што
Ты ёсць у мяне.
© Кристинаа Верасбрзин
Евгений Заикин
10.11.2025 13:48
Добры Дзень, Крысціна! Нечакана! Раптам пачытаць вершы на беларускай мове. Неяк вось льецца гаворка, як ручаёк. Калісьці даўно яшчэ ў дзяцінстве ў вёсцы ў Магілёўскай вобласці я першы раз пачуў беларускую гаворку. Спачатку было дзіўна і смешна. А потым прывык і за лета нават навучыўся разумець і трохі гаварыць. Школу скончыў (8 класаў) там, але ў атэстаце па беларускай мове ў мяне паставілі прабел. А потым я з'ехаў жыць і вучыцца на Украіну. Само гучанне мовы цікавае...
©2025 Все авторские права на произведения принадлежат авторам и охраняются законом. Копирование запрещено!