Марина Барановская 8

Восень

Восень. I птушкi ў вырай лятуць,
Несучы мары, думкі мае за сабой.
Толькі ледзьве ў паветры можна пачуць
Тую песню вясны і той летні настрой.

А ў лесе шумяць, зіхацяць верасы.
Павуцінку дадому нясу я з сабой.
Колькі фарбаў вакол, колькі дзіўнай красы!
І хінуцца бярозкі адна да адной.

Глянь уніз. Залаціста-чырвоны дыван!
Ім услала старанна восень зямлю.
А вышэй - серабрысты халодны туман.
Я восень такую ўсім сэрцам люблю!
© Марина Барановская
Приветствую Белорусского поэта!
Приятно видеть здесь земляка))
Здравствуйте! Мне тоже очень приятно!
©2024 Все авторские права на произведения принадлежат авторам и охраняются законом. Копирование запрещено!